У Антарыё беларусы танчылі «Ойру»

У канадскай правінцыі Антарыё завяршаецца штогадовы, цяпер ужо 40-ы, Тыдзень ESL – English Second Language – своеасаблівае свята навучання ангельскай мовы эмігрантамі і ўцекачамі.

Праз сістэму ESL прайшлі многія канадскія беларусы, а таксама прадстаўнікі многіх іншых народаў. Навучанне для эмігрантаў і ўцекачоў у рамках гэтай сістэмы бясплатнае, працягласць і інтэнсіўнасць залежаць ад узроўню, якім яны хочуць авалодаць.

Былы мінчук Зміцер Леановіч, які даслаў “Радыё Свабода” здымкі з гэтага Тыдня, у Таронта крыху больш за год. На моўныя заняткі праграмы ESL ён разам яшчэ з двума хлопцамі з Беларусі пайшоў адразу пасля прыбыцця ў Канаду. Кажа, што калі прыехаў, то меў узровень ведаў, які дае звычайная мінская школа: «Прывітанне», «Як справы?» і г.д. Лічыць, што пасля году навучання можа размаўляць і нават слухаць лекцыі.

Паводле словаў Змітра, сапраўдным святам для навучэнцаў і настаўнікаў школы становяцца штогадовыя Тыдні ESL. З кожным годам яны набываюць усё большую папулярнасць, пераўтвараюцца ў дэманстрацыю розных нацыянальных культур, а таму выклікаюць цікавасць не толькі ў новых канадцаў.

У сёлетнім мерапрыемстве, расказвае Зміцер, узялі ўдзел 44 нацыянальныя суполкі. У імправізаваных нацыянальных залах былі прадстаўленыя стэнды з фотамі, кнігамі, прадметамі народнага побыту той ці іншай краіны, выконваліся песні і танцы розных народаў. Многія наведнікі былі ў захапленні ад танца «Ойра» ў выкананні гурта беларускіх канадцаў. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству шмат хто ўпершыню адкрыў для сябе дагэтуль невядомую ім Беларусь.

Трэба дадаць, што ў франкамоўнай частцы Канады дзейнічае праграма FSL (French as a Second Language).


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение