На Майдане Незалежнасці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве сёньня працягваўся збор лістоў у падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасня споўнілася 50 гадоў.

Калектыўны ліст у падтрымку Алеся Бяляцкага

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый прапаноўвалі мінакам падпісаць паштоўку, якую адправяць на адрас турмы, дзе трымаюць Бяляцкага.

«Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага вязнем сумлення і ўжо доўгі час патрабуюць ад беларускіх уладаў яго вызваліць, паколькі перакананыя, што яго пераслед палітычна матываваны», — распавёў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў акцыі Багдан Аўчарук, які прадстаўляе міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International.

Падобныя акцыі прайшлі ў гэты дзень і ў іншых украінскіх гарадах, а таксама ў Парыжы, Бэрліне, Маскве і Варшаве.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение