У Вільні патрабавалі свабоду Бяляцкаму

6 жніўня літоўскія і беларускія грамадcкія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі ў Літве.

6 жніўня літоўскія і беларускія грамадcкія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі ў Літве.

Удзельнікі акцыі перадалі амбасадару калектыўны зварот. У петыцыі, пад якой падпісаліся больш 200 чалавек, устрымліваецца патрабаванне безумоўна і неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

«Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны і праваабаронцаў, а таксама прывесці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны правоў чалавека», — напісана ў петыцыі.

Акрамя беларусаў і літоўцаў, свае подпісы пад петыцыяй пакінулі грамадзяне Вялікай Брытаніі, Бельгіі, Паўднёвай Карэі, Швецыі, Партугаліі, ЗША, Пакістана, Італіі, Люксембурга — усяго падпісаліся прадстаўнікі 21 краіны, адзначае праваабарончы цэнтар «Вясна».

4 жніўня споўніўся год з моманту затрымання беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.

Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение