Дакументальны фільм «Архімандрыт» рэжысёра Юрыя Каліны адзначылі «за аператарскае майстэрства» на XI Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Кінолітопіс-2012» у Кіеве.
Дакументальны фільм «Архімандрыт» рэжысёра Юрыя Каліны адзначылі «за аператарскае майстэрства» на XI Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Кінолітопіс-2012» у Кіеве. Стужку знялі ў беластоцкім аддзеле польскага грамадзкага тэлебачання TVP S.A. на замову «Белсату». Аўтар здымкаў – Раман Васілюк.
Фільм распавядае пра архімандрыта Гаўрыіла – праваслаўнага манаха, беларуса з Падляшша ў Польшчы. Ён заснаваў ля ракі Нарвы скіт Кудак, дзе пражыў некалькі гадоў у малітвах – без электрычнасці, водаправоду, без сувязі з вонкавым светам. Праз пяць гадоў пасля заснавання «пустэльні» мясцовыя праваслаўныя дапамаглі паставіць там драўляную царкву, дом для манахаў ды іншыя гаспадарчыя пабудовы. Неардынарная асоба манаха-пустэльніка Гаўрыіла прыцягвае паломнікаў, з кожным ён імкнецца знайсці агульную мову, дае карысныя духоўныя парады, лечыць зёлкамі, мёдам са сваёй пасекі. Калі трэба, айцец закачвае рукавы і разам з усімі працуе на будоўлі скіту. Але найбольшы клопат для архімандрыта – тое, што ён пакуль не можа знайсці сабе пераемніка: у сучасным свеце цяжка застацца сапраўдным манахам-пустэльнікам, бо тады трэба адмовіцца ад камфорту цывілізацыі, ад кантактаў з аднагодкамі…
Раней журы Агнульнапольскага Конкурсу рэпартажыстаў Польскага радыё «Melchiory 2012» узнагародзіла фільм статуэткаю Залатога Мельхіёра ў катэгорыі «Натхненне года».
Юрый Каліна – журналіст, рэдактар, рэжысёр. Працаваў у месячніку «Часопіс», «Беларускіх гістарычных сшытках». З