Беларусы Варшавы пікетавалі АБСЕ

Нагодай стала паездка "неўязной" Лідзіі Ярмошынай у Вену.

Нагодай стала паездка "неўязной" Лідзіі Ярмошынай у Вену.

Падчас акцыі пікетоўцам удалося паразмаўляць з прэс-сакратаром АБСЕ Томасам Раймерам. Праўда, спачатку да беларускіх актывістаў з будынку ніхто не хацеў выходзіць. Толькі пасля таго як прадстаўнікам АБСЕ паведамілі, што ў такім разе акцыя будзе праходзіць цэлы дзень, да пікетоўцаў выйшаў Раймер. Размова паміж ім і беларускімі актывістамі цягнулася каля 30 хвілінаў.

Сябры “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” распавялі Раймеру пра сітуацыю ў Беларусі і перадалі зварот да АБСЕ. Міжнародную арганізацыю папрасілі больш ніколі не запрашаць у Еўрасаюз беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены туды ўезд. Раймер паабяцаў перадаць патрабаванні пікетоўцаў свайму начальству.

Нагадаем, што 12 ліпеня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прыняла ўдзел у канферэнцыі АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі” ў Вене.

euroradio.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение