Цягнік Варшава-Мінск адпраўляецца з бел-чырвона-белымі сцягамі

Такая акцыя працягнецца прынамсі да канца гэтага тыдня.

Такая акцыя працягнецца прынамсі да канца гэтага тыдня. Зладзілі яе сябры “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”.

Першая такая адпраўка цягніка з польскай сталіцы адбылася ўвечары 10 ліпеня. Яна стала часткай марафону па інфармаванні беларусаў аб кампаніі байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Пад бел-чырвона-белымі сцягамі сябры арганізацыі вялі дыскусіі з беларускімі пасажырамі і раздавалі ім інфармацыйныя ўлёткі. Па словах арганізатараў, акцыя была станоўча сустрэтая і выклікала жывы інтарэс.

Ад’езд цягніка суправаджаўся воклічамі “Жыве Беларусь!” Іх падхапілі і беларускія пасажыры.

euroradio.fm