Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле

Каб адзначыць гэтае старажытнае паганскае свята, увечары 21 чэрвеня на беразе Віслы сабралося больш за 20 чалавек.

Каб адзначыць гэтае старажытнае паганскае свята, увечары 21 чэрвеня на беразе Віслы сабралося больш за 20 чалавек.

Вогнішча запалілі наймалодшы і найстарэйшы ўдзельнікі святкавання. Пасля гэтага вакол агню беларусы пачалі вадзіць карагоды і спяваць песні. Не абыйшлося і без традыцыйных скокаў праз вогнішча і купальскіх гульняў. Усе ахвотныя таксама маглі пашукаць папараць-кветку, а дзяўчаты — кінуць вянок у Віслу.

Святкаванне Купалля зацягнулася да позняй ночы.

Зладзілі свята для беларусаў Варшавы фундацыя "Еўрапейская Беларусь" і "Беларуская нацыянальная памяць".

euroradio.by