У Празе адкрыўся хостэл пад бел-чырвона-белым сцягам

Там ужо жывуць некалькі студэнтаў.

Гаспадыня хостэла — ураджэнка Беларусі. Пераехала ў Прагу 8 гадоў таму. Даўно марыла адкрыць свой хостэл. У верасні арэндавала трохпавярховы катэдж, сама зрабіла рамонт. Размаўляе прынцыпова па-беларуску.

У хостэле ўжо жывуць некалькі чалавек — студэнты з Беларусі и Украіны. Даглядае парадак пёс Чыкаціла. Гаспадыня тут — і прыбіральшчыца, і кухарка, і сакратарка.

Ёсць аднаасабовыя, двухасабовыя, шасціасабовыя пакоі. Гаспадыня запрашае прайсці на кухню. У меню — беларускія стравы, дранікі, аладкі, салата аліўе. Эксклюзіў хостэла — беларускае сала.

Для беларусаў — надзвычайныя зніжкі. За ноч — 250 кронаў (каля 10 еўра). Для расійцаў, украінцаў — 400 кронаў. Сняданак — 50 кронаў (2 эўра). Гаспадыня разлічвае на беларускіх студэнтаў, ім яна плануе здаваць спальныя месцы па 4–5 тысячаў кронаў на месяц (200–250 даляраў).

Аляксей Францкевіч, лідэр «Саюзу за мадэрнізацыю», зарэгістраванага ў Чэхіі, лічыць, што хостэл можа служыць месцам правядзення беларускіх мерапрыемстваў. Паводле яго, у хостэле могуць спыняцца не толькі студэнты, але і музыкі, акторы, а таксама палетуцекачы з Беларусі.

Адрас хостэла: Jižní II 3112/4, Praha 4, 141 00 Praha, Záběhlice

svaboda.org