У Варшаве прэзентавалі Беларускі аналітычны цэнтр

14 чэрвеня яго адкрыў вядомы сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.

14 чэрвеня яго адкрыў вядомы сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.

Разам з ім у прэзентацыі Цэнтра ўзялі ўдзел палітолаг Павал Усаў і эканаміст Леанід Злотнікаў. Паводле ініцыятараў стварэння Цэнтра, гэтая аналітычная арганізацыя будзе вывучаць Беларусь і сітуацыю ў ёй з сацыялагічнай, палітычнай і эканамічнай перспектывы.

Цэнтр плануе стаць самаакупным і не шукаць для сваёй дзейнасці грошы сярод грантавых праектаў. Для гэтага арганізацыя плануе прадаваць вынікі сваёй працы. Як прыклад такой дзейнасці на адкрыцці Цэнтра быў прэзентаваны даклад аб геапалітычных арыентацыях беларусаў/

nn.by