«Еўраньюс» можа пачаць вяшчанне па-беларуску

Такую ідэю разглядаюць у Еўракамісіі.

Такую ідэю разглядаюць у Еўракамісіі.

На семінары для журналістаў з краін Усходняга партнёрства, які праходзіў 6–7 чэрвеня ў Брусэлі, выступалі чыноўнікі розных узроўняў з Еўрапарламента і Еўракамісіі.

На такіх сустрэчах гасцей просяць выказваць свае ідэі па ўдасканаленні супрацоўніцтва паміж прэсай і еўрачыноўнікамі. Журналісты з краін Усходняга партнёрства ў асноўным скардзіліся на парушэнні правоў чалавека, нізкую аплату працы і г.д.

Беларускі журналіст Мікалай Дзябела вырашыў скарыстацца магчымасцю і нечакана прапанаваў старшыні медыйнай сеткі Еўрапейскай камісіі арганізаваць трансляцыі вядомага тэлеканала «Еўраньюс» па-беларуску. Канал цяпер шукае нават арабскамоўных журналістаў, а вось родную мову беларусаў, якія жывуць у самым сэрцы Еўропы, на «Еўраньюс» не пачуеш.

Еўрачыноўніка ідэя ўсхвалявала.

Ален Дзюмор мае пэўны ўплыў на кіраўніцтва гэтага папулярнага тэлеканала. Ён не проста ўхваліў беларусізацыю канала дзяжурнымі фразамі, але і сам пасля свайго выступу падышоў да беларускай дэлегацыі, каб абмеркаваць ідэю. Затым прызначыў сваіх адказных памочнікаў, каб тыя трымалі пытанне пад кантролем. Цяпер у Еўракамісіі ад Мікалая Дзябелы чакаюць праекта па беларусізацыі тэлеканала «Еўраньюс».

«Па-першае, гэта палепшыць імідж беларускай мовы, таму што такі аўтарытэтны канал, як „Еўраньюс“, калі ён будзе трансляваць усё па-беларуску, аўтаматычна будзе рабіць нашу мову больш уплывовай, — кажа Мікалай Дзябела. — Я лічу, калі гэты канал будзе транслявацца па-беларуску, то і навін пра нашую краіну будзе больш.

Цяпер сюжэтаў пра Беларусь няшмат, хоць падзей, вартых увагі ўсёй Еўропы, дастаткова.

Таму я і спрабаваў падаць ідэю спадару Дзюмору».

«Еўраньюс» — папулярны і паважаны агульнаеўрапейскі канал. Яго штаб-кватэра знаходзіцца ў французскім Ліёне. У 2005 годзе гучалі заклікі ўвесці беларуска- і ўкраінскамоўную трансляцыю на «Еўраньюс». Ідэю лабіявалі польскія і літоўскія дэпутаты Еўрапарламента. Для Украіны ідэя спрацавала, а беларусізацыю канала тады так і не давялі да канца.

4еНагадаем, з 1 студзеня ў нашай краіне вяшчанне канала было прыпыненае, але нядаўна «Еўраньюс» вярнуўся — вяшчанне аднавілі з 1 чэрвеня.

nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение