У Беластоку адзначылі 15-годдзе навучання беларускай мовы ў школах

15 гадоў навучання беларускай мовы ў школах Беластока ўрачыста адзначылі ў кіно "Форум", з удзелам вучняў, настаўнікаў, прадстаўнікоў мясцовай улады і падляшскага самакіравання.

15 гадоў навучання беларускай мовы ў школах Беластока ўрачыста адзначылі ў кіно "Форум", з удзелам вучняў, настаўнікаў, прадстаўнікоў мясцовай улады і падляшскага самакіравання. Адмысловым госцем сённяшняй урачыстасці былі Агата Пасант і Ян Баркоўскі з фонду імя Агнешкі Асецкай. Госці з Варшавы прыехалі каб пабачыць спектакль, у аснову якога ляглі вершы Агнешкі Асецкай ў перакладзе на беларускую мову Аліны Ваўранюк.

Агата Пасант – дачка Агнешкі Асецкай – была ў захапленні ад спектакля і мілагучнасці вершаў на беларускай мове:

- Я вельмі хацела прыехаць у Беласток, бо ўпершыню ў гісторыі з’явіліся пераклады вершаў Агнешкі Асецкай на беларускую мову. Мне вельмі спадабалася гэтая ідэя, што хтосьці ўзяў гэтыя сучасныя і папулярныя тэксты. Думаю, што гэта добры спосаб камунікацыі з іншымі выканаўцамі з Беларусі, якія звернуцца да гэтых перакладаў, можа гэтыя песні яшчэ будуць жыць. Вельмі добрая ідэя, акрамя гэтага мне спадабаўся сам спектакль, бо быў вельмі цудоўна зрэжэсіраваны, з кожнай песенькі быў зроблены міні-спектакль.

15 гадоў навучання беларускай мовы ў Беластоку - гэта некалькі сотняў маладых беларусаў, якія мелі магчымасць вывучаць беларускую мову ў школе, хадзіць ў тэатр, прымаць удзел у шматлікіх гуртках, якія прапагандавалі беларускую культуру. Плён гэтай працы моладзь і дзеці паказалі сёння на сцэне кіно "Форум".

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение