За Андрэя Пыжыка заступілася беларуская дыяспара ў Польшчы

Петыцыя беларускай дыяспары з'явілася праз суткі пасьля затрымання былога следчага Жодзінскай міліцыі Андрэя Пыжыка. Зміцер Бародка, каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» на сайце Change.org пачаў кампанію ў абарону Андрэя Пыжыка супраць яго дэпартацыі ў Беларусь.

Петыцыя беларускай дыяспары з'явілася праз суткі пасьля затрымання былога следчага Жодзінскай міліцыі Андрэя Пыжыка. Зміцер Бародка, каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» на сайце Change.org пачаў кампанію ў абарону Андрэя Пыжыка супраць яго дэпартацыі ў Беларусь. На дадзены момант петыцыя на Change.org, звернутая да Міністра ўнутраных спраў Польшчы Яцку Цахоцкаму, актыўна рассылаецца беларускім арганізацыям у Польшчы і ў іншыя краіны праз сацыяльныя сеткі і групы. Зміцер Бародка і беларускія актывісты ў Польшчы звярнуліся да ўсіх карыстальнікаў з заклікам далучыцца да кампаніі і падпісаць петыцыю па адрасе (тут жа можна знайсці апошнюю інфармацыю пра кампанію): http://www.change.org/andreypyzhik

Сваю заяву супраць затрымання і дэпартацыі ўжо зрабіў дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі, які таксама далучыўся да кампаніі Дзмітрыя Бародкі на Change.org. Нагадаем, што былы жодзінскі следчы быў вымушаны бегчы ў Польшчу пасля адмовы распачынаць крымінальную справу на "афганца" Аляксандра Камароўскага, калі той вылучаўся ў гарсавет. Пасля ўцёкаў Андрэй Пыжык зрабіў адкрытую заяву аб тым, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. А нядаўна выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсата», «Страх у краіне спакою» прысвечаным тэракту ў мінскім метро. Пасля гэтага беларускі бок заявіў яго ў вышук праз Інтэрпол.

nv-online.info