Іркуцкія беларусы: «Мы не экстрэмісты»

Калона сяброў Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага ўзяла ўдзел у гарадскім карнавале, які адбыўся ў Дзень гораду.

Калона сяброў Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага ўзяла ўдзел у гарадскім карнавале, які адбыўся ў Дзень гораду.

Чаму было так важна прайсціся па вуліцах Іркуцку пад бел-чырвона-белымі сцягамі, распавядае Алег Рудакоў, старшыня таварыства беларускай культуры ў Іркуцку:

«У Іркуцку тры гады таму ўзнікла раптоўна такая традыцыя — у дзень гораду праводзіць карнавальнае шэсце. І ў мінулым годзе мы ўпершыню ў гэтым ўзялі ўдзел. Але тады ў нас было недзе 40 чалавек, а цяпер у два разы болей мы сабралі людзей. Гэта нашыя актывісты, маладыя ўдзельнікі з Таварыства беларускай культуры, з моладзевага клуба „Крывічы“. Апроч нас, з нацыянальных аб’яднанняў удзельнічаў толькі бурацкі цэнтар і ўкраінскі, але ў іх літаральна некалькі чалавек выйшла.

Для нас было вельмі важна ўзяць удзел у гэтым карнавальным шэсці, таму што супраць нас вядзецца справа аб экстрэмізме. Я лічу, што гэта непаразуменне, але, магчыма, следчыя органы лічаць інакш».

Расійскія праваахоўныя органы ў Іркуцку распачалі супраць 26-гадовага тамтэйшага беларуса Аляксея Кухты справу аб экстрэмізме. Яму выставілі абвінавачанне паводле артыкула «Ўзбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а таксама знявага чалавечай годнасці». Паводле інфармацыі расійскіх праваахоўных органаў, ён выкладваў «экстрэмісцкія фатаграфіі і відэа» на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Падчас ператрусу ў ягонай кватэры былі знойдзеныя «нашыўкі з нацысцкай сымболікай і літаратура экстрэмісцкага зместу». Алег Рудакоў кажа, што хлопец зрабіў гэта «праз глупства, а сам ён даволі дабрадушны і мяккацелы чалавек». Да таго ж здымкі гэтыя былі размешчаныя ў 2008 годзе, а ў таварыства Кухта прыйшоў у 2009-м. Але ўсе абвінавачанні ён прызнаў і цяпер знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

Алег Рудакоў: «Нам, безумоўна, вельмі шкада, што ён так зрабіў. Ён быў шараговы сябра, прыходзіў да нас толькі некалькі разоў. Але чамусьці следчыя органы зрабілі выснову, што, можа, мы ўсе такія там. Прыйшлі да нас у сядзібу, зрабілі ператрус. Вельмі шмат задавалі пытанняў наконт нашай эмблемы, наконт нашых сцягоў бел-чырвона-белых, наконт „Пагоні“. Я ім даводзіў, што гэта нашыя гістарычныя сімвалы, што мы палітыкай не займаемся, знаходзімся вельмі далёка ад Беларусі. Увогуле, мне было цікава: чаму вы пра гэта пытаецеся, калі да нас з боку Беларусі пра гэта няма пытанняў? Мы грамадзяне Расіі, жывем у Іркуцку, ну, выкарыстоўваем мы гістарычныя сімвалы — якая розніца? Каб у нас, напрыклад, была эмблема „мядзведзь“ — гэта было б добра ці не?»

Алег Рудакоў кажа, што цяпер справа атрымала «другое дыханне». Аляксей Кухта застаецца пад падпіскай пра нявыезд, а на допыты выклікаюць сяброў таварыства:

«Самае большае — хоць гэтага ж не можа быць! Гэта няпраўда! — але калі яны ўсё ж нацягнуць і скажуць, што мы экстрэмісцкае аб’яднанне, то мне можа быць і пазбаўленьне волі як кіраўніку. Дзве нашыя арганізацыі — Таварыства беларускай культуры і моладзевы клуб „Крывічы“ — могуць зачыніць. Але я спадзяюся, што гэтага не будзе. Мы ведаем, што гэта ўсё хлусія, мы экстрэмісцкімі справамі не займаемся, мы сапраўды патрыёты сваёй гістарычнай радзімы. І гэтым трэба ганарыцца. Мы грамадзяне Расіі, і мы не парушаем закон Расіі. Мы не займаемся палітыкай, не ўдзельнічаем у палітычных акцыях. Што тут такога злачыннага ў нашай дзейнасці?! Таму для нас важна, што мы з годнасцю прайшліся па цэнтральнай вуліцы Іркуцку, паказалі нашы традыцыйныя беларускія танцы, гучала музыка старадаўняя беларуская. Паказалі гораду Іркуцку беларускую прысутнасць і еднасць».

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение