Лівійскі суд прыгаварыў трох грамадзян Беларусі да дзесяці гадоў турмы

Затрыманыя ў Лівіі беларусы прыгавораныя 4 чэрвеня да дзесяці гадоў турэмнага зняволення. Расіянін, якога абвінавачваюць у каардынаванні групы, — да пажыццёвага зняволення. Іншыя падсудныя прыгавораныя да дзесяці гадоў турмы з папраўчымі работамі, паведамляе Франс Прэс.

Затрыманыя ў Лівіі беларусы прыгавораныя 4 чэрвеня да дзесяці гадоў турэмнага зняволення. Расіянін, якога абвінавачваюць у каардынаванні групы, — да пажыццёвага зняволення. Іншыя падсудныя прыгавораныя да дзесяці гадоў турмы з папраўчымі работамі, паведамляе Франс Прэс.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пацвердзілі паведамленні СМІ.

Як перадавалася раней, судовы працэс над трыма беларусамі, двума расіянамі і 19 украінцамі, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў ваенных дзеяннях на баку звергнутага Муамара Кадафі, пачаўся 9 красавіка. МЗС Беларусі заявіла, што абвінавачанне ў дачыненні да беларускіх грамадзян не адпавядае сапраўднасці. Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, беларусы прыехалі ў Лівію паводле кантракта для працы на цывільных аб'ектах і былі арыштаваныя ў жніўні 2011 года адразу пасля перасячэння мяжы разам з грамадзянамі Расіі і Украіны.

Раней у замежнай прэсе неаднаразова з'яўляліся паведамленні са спасылкай на крыніцы ў Пераходным нацыянальным савеце Лівіі аб тым, што сярод замежных наёмнікаў, якія ваююць на баку Кадафі, былі беларускія грамадзяне. Афіцыйны Мінск адхіляў інфармацыю аб прысутнасці ў Лівіі ваенных спецыялістаў з Беларусі. Аднак незалежныя эксперты не выключалі, што наёмнікі з Беларусі, у тым ліку былыя ваенныя спецыялісты, маглі знаходзіцца ў Лівіі ў прыватным парадку.

22 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Аляксандр Астроўскі зазначыў, што ў Лівіі рознымі ваенізаванымі фарміраваннямі затрыманы чацвёра беларускіх грамадзян, у дачыненні да трох ідзе судовы разбор. Адзін беларускі грамадзянін быў затрыманы разам з украінцамі, трое — з грамадзянамі Расіі. "Умовы ўтрымання беларускіх грамадзян не вельмі добрыя", — сказаў Астроўскі. Яны жывуць у спартзале і сталовай, дзе з пачаткам спякотнага перыяду ўстаноўлены кандыцыянеры.