Мінск хоча адкрыць Цэнтар культуры Беларусі ў Маскве

Беларускія ўлады таксама спадзяюцца развіць эканамічнае супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.

У 2013 годзе ў Маскве павінен быць адкрыты цэнтар беларускай культуры. Пра гэта на нарадзе па справах беларусаў замежжа заявіў міністар культуры Павел Латушка – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Такі цэнтар ужо існуе ў Варшаве, у перспектыве плануецца адкрыць культурныя прадстаўніцтвы ў Літве, Нямеччыне, Украіне.

На паседжанні па справах беларусаў замежжа, якое прайшло ў Гародні, прагучала прапанова адкрыць Дом беларусаў замежжа ў Мінску. Там беларусы замежжа маглі б арганізоўваць сустрэчы, абмяркоўваць праблемы, атрымліваць інфармацыю і дапамогу ў наладжванні кантактаў з рэгіёнамі. Беларускія ўлады асабліва зацікаўленыя ў разьвіцці эканамічнага супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай. Віцэ-прэм'ер Аналоль Тозік прапанаваў арганізаваць эканамічны форум беларусаў замежжа, паведамляе БЕЛТА.

radyjo.net


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение