«Пачніце думаць!» — акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве

У суботу 26 мая а 19.00 на Кракоўскім Прадмесці каля помніка Мікалаю Каперніку беларусы Варшавы правялі акцыю-перфоманс на тэму сённяшняй сітуацыі ў Беларусі.

У суботу 26 мая а 19.00 на Кракоўскім Прадмесці каля помніка Мікалаю Каперніку беларусы Варшавы правялі акцыю-перфоманс на тэму сённяшняй сітуацыі ў Беларусі.

Людзі з завязанымі вачыма, ротам і рукамі са схіленай галавой проста стаялі і нічога не рaбiлі. На іх шыях віселі таблічкі з надпісамі “нічога не бачу”, “нічога не чую”, “нічога не раблю” - гэта паказвала тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. У пэўны момант пачынала граць музыка (Вінсэнт , кампазыцыя “Веру”), і першы чалавек прачынаецца, падымае галаву, вызваляе рукі, здымае павязкі з твару, аглядаецца і ўзнімае таблічку з надпісам “Расплюшчыце вочы”.

Праз якісьці час такім жа чынам прачынаецца наступны чалавек і ўзнімае таблічку з надпісам “пачніце думаць”, потым – “пачніце змагацца”, і так паступова прачынаюцца ўсе, і кожны падымае таблічку з актуальнымі для Беларусі заклікамі ці бел-чырвона-белы сцяг.

У канцы ўсе стаяць з расплюшчанымі вачыма і дэманструюць сваю пазіцыю, што паказвае, як сітуацыя можа змяніцца ў будучыні.nn.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение