Спаборніцтвы па валейболе для беларускамоўнай моладзі

Каля шасцідзесяці маладых спарцменак спаборнічае ў міжгімназічных гульнях па валейболе за кубак тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.

Каля шасцідзесяці маладых спарцменак спаборнічае ў міжгімназічных гульнях па валейболе за кубак тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”.

Гэта вучаніцы пяці гімназій з навучаннем беларускай мове з цэлага Падляшша. У спаборніцтвах удзельнічаюць дзяўчынкі з Нараўкі, Гайнаўкі, Бельска Падляшскага, Беластока і гаспадыні турніра з Кляшчэляў. У кожным годзе гэтае мерапрыемства адбываецца ў іншым месцы Падляшша. Як адзначыў журналіст тыднёвіка “Ніва” Аляксей Мароз, першыя спаборніцтвы па волейболе прайшлі ў Бельскай тройцы.

- Ініцыятыва выйшла ад настаўніка фізкультуры Юрыя Чыквіна, які звярнуўся з прапановай да нас, каб арганізаваць такое мерапрыемства, каб яно адбывалася пад патранатам “Нівы”. І каб гэта было беларускае мерапрыемства, для таго, каб інтаграваць беларускую моладзь. Мерапрыемства пачынаецца з гучання неафіцыйнага гімна гэтых школ “Люблю наш край”. Яшчэ будуць гучаць іншыя беларускія песні.

Гэта ўжо пятыя гульні па валейболе пад патранатам тыднёвіка “Ніва”. Да гэтага часу пяць разоў запар перамагалі маладыя спарцменкі з Кляшчэляў. Усе каманды, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, атрымаюць памятныя кубкі. Акрамя таго дзяўчаты, якія даб’юцца трох першых месцаў, атрымаюць медалі.

 

 

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя