Навучэнцы Бельскага беларускага ліцэя здалі апошні экзамен

137 выпускнікоў Бельскага беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча напісалі апошні экзамен на атэстат сталасці - па беларускай мове.

137 выпускнікоў Бельскага беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча напісалі апошні экзамен на атэстат сталасці - па беларускай мове.

9 вучняў былі вызвалены ад экзамену, як лаўрэаты або фіналісты алімпіяд па беларускай мове.

З радасцю прымаю той факт, што зараз часцей на экзаменах з'яўляюцца тэмы, якія датычаць нашых падляшскіх беларусаў, кажа дырэктар ліцэя Андрэй Стэпанюк:

- Экзамены былі даволі цікавымі, з увагі на тое, што першая частка - гэта разуменне прачытанага тэксту. Тэкст Галіны Тычкі “Вачыма суседзяў”, беларуская літаратура ў Польшчы. Вельмі добра, што быў менавіта такі тэкст. Сваім навучаннем мы намагаемся звярнуць увагу на тое, што тут у Польшчы існавала, існуе, і спадзяюся яшчэ доўга будзе існаваць беларуская літаратура, што тут ёсць беларускія творцы.

Экзамены на атэстат сталасці пачаліся 4 мая з экзамену па польскай мове, закончыліся яны экзаменам па мове нацыянальнай меншасці. Вынікі экзамену па беларускай мове будуць абвешчаны 29 чэрвеня.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение