Экзамен па мове нацменшасці сёння здаюць у Польшчы

Апошні экзамен на атэстат сталасці ў сярэдніх школах Польшчы – гэта экзамен па мове нацыянальнай меншасці. Вучні выпускных класаў ліцэяў з беларускай мовай навучання здаюць пісьмовы экзамен з роднай мовы.

Фота Grzegorz Dąbrowski, Agencja Gazeta

Апошні экзамен на атэстат сталасці ў сярэдніх школах Польшчы – гэта экзамен па мове нацыянальнай меншасці. Вучні выпускных класаў ліцэяў з беларускай мовай навучання здаюць пісьмовы экзамен з роднай мовы.

Падобна, як на экзаменах з іншых прадметаў, выпускнікі могуць выбраць базавую і пашыраную форму экзамена. Па словах дырэктара беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім Андрэя Сцепанюка, пашыраны экзамен у большасці выпадкаў – гэта толькі фармальнасць.

– Выбіраюць пашыраную форму тыя, хто з'яўляецца фіналістам, лаўрэатам алімпіяды па беларускай мове. У гэтым годзе экзамен на пашыраным узроўні пачнаецца ў 14.00 гадзін і дзесьці ў 14.15 ён скончыцца, з увагі на тое, што камісія сцвердзіць, што ўсе тыя, хто выбраў пашыраную форму, гэта фіналісты, лаўрэаты і яны не будуць пісаць гэтага экзамену.

Пісьмовую беларускую мову здаюць вучні беларускіх ліцэяў у Гайнаўцы, у Бельску Падляшскім, а таксама тыя, хто вывучаў мову нацыянальнай меншасці ў сярэдніх школах Беластока.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.