У Варшаве адбыўся збор сродкаў для сям'і Каваленкі

16 мая ў Варшаве, у цэнтры Старога Мяста, Фонд «Адкрытая Беларусь» правёў акцыю салідарнасці.

16 мая ў Варшаве, у цэнтры Старога Мяста, Фонд «Адкрытая Беларусь» правёў акцыю салідарнасці.

Падчас акцыі беларусы раздавалі мінакам англійскую версію кнігі Алега Алкаева «Shooters Team» («Расстрэльная каманда»), пры гэтым збіралі ахвяраванні на дапамогу сям’і галадоўніка Сяргея Каваленкі. Англійскамоўнай кнігай Алкаева зацікавілася шмат турыстаў, агулам было раздадзена каля 80 асобнікаў.

Пасля прысуду Сяргею Каваленку, Фундацыя «Адкрытая Беларусь» абвясціла кампанію па зборы сродкаў на дапамогу сям’і галадоўніка, якая засталася без сродкаў на існаванне.

nn.by