Канферэнцыя па будучыні Беларусі

Пройдзе 25-26 мая ў Вільні.

Міжнародная канферэнцыя «Будучыня Беларусі» прысвячаецца двацаццігоддзю незалежных даследаванняў у нашай краіне і заснаванню НІСЭПД (Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў).

Плануецца, што ўдзельнікі канферэнцыі прадставяць максімальна аб’ектыўны погляд на перспектывы Беларусі, а не абмяжуюцца толькі канстатацыяй праблем. А на падставе незалежных даследаванняў будуць прапанаваныя рэкамендацыі, якім чынам у сённяшніх умовах можна наладзіць сувязь з шырокімі слаямі грамадства.

«Мы хацелі б правесці якасную і адкрытую дыскусію, аналіз рэальнасці з пункту гледжання таго, што сапраўды думаюць і кажуць беларусы па важнейшых праблемах свайго жыцця», — адзначыў заснавальнік НІСЭПД прафесар Алег Манаеў.nn.by