Мэрыя нямецкага Эслінгена памятае Карпенку і Ганчара

Дзякуючы гэтым двум беларусам з трагічным лёсам — Генадзю Карпенку і Віктару Ганчару — пачало развівацца партнёрства паміж Маладэчнам і Эслінгенам, піша нямецкая «Stuttgarter Zeitung».

Дзякуючы гэтым двум беларусам з трагічным лёсам — Генадзю Карпенку і Віктару Ганчару — пачало развівацца партнёрства паміж Маладэчнам і Эслінгенам, піша нямецкая «Stuttgarter Zeitung».

Цяпер эслінгенцы адзначаюць 25-годдзе гэтых сувязяў. На святкаванне запрасілі дэлегацыю маладэчанскіх гарадскіх уладаў, а таксама сяброў беларускай апазіцыі.

Генадзь Карпенка
Паводле прадстаўнікоў эслінгенскай мэрыі, партнёрства з Маладэчнам заўсёды мела палітычнае вымярэнне. У 1999 годзе, у сувязі з загадкавай смерцю колішняга мэра гэтага беларускага гораду Генадзя Карпенкі, эслінгенцы выказалі незадаволенасць афіцыйнымі тлумачэннямі гэтай версіі. Знікненне ў тым жа годзе Віктара Ганчара выклікала шок у нямецкай грамадскасці. Неўзабаве знікламу беларускаму палітыку прысудзілі ганаровую прэмію імя пісьменніка-эслігенца Тэадора Гэкера за палітычную мужнасць. Гарадская ж рада прыняла рэзалюцыю аб прыпыненні афіцыйных кантактаў з Маладэчнам і захаванні сувязяў толькі на грамадскім узроўні. У 2008 годзе афіцыйныя міжпартнёрскія сувязі паміж гарадамі аднавіліся пад умовай удзелу ў кантактах прадстаўнікоў апазіцыі.
Віктар Ганчар
Сёлета, пішуць нямецкія выданні, упершыню за 12 гадоў Эслінген наведалі прадстаўнікі маладэчанскай мэрыі. Што да апазіцыі, то, паводле «Еsslinger Zeitung», кіраўніцтва гораду запрашала на фэст журналістку, жонку Андрэя Саннікава Ірыну Халіп. Нямецкі горад падтрымлівае шчыльныя кантакты з гэтай сямейнай парай. Калі яны былі ў турме, багата эслінгенцаў выказвалі ім сваю салідарнасць ды падтрымку і віталі іх вызваленне. Выданне адзначае, што Саннікаў і Халіп, як і яшчэ адзін прадстаўнік «Еўрапейскай Беларусі» — Аляксандр Атрошчанкаў, не маюць дазволу на выезд. У лісце да эслігенцаў паплечнікі Саннікава падзякавалі жыхарам нямецкага гораду і ўсім сябрам Беларусі за памяць пра Карпенку і Ганчара і падкрэслілі, як важна развіваць партнёрства паміж Эслінгенам і Маладэчнам.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение