У Беластоку адновіцца суд над Андрэем Жукаўцом

Вядомы польскі юрыст будзе абараняць беларускага палітуцекача бясплатна.

Вядомы польскі юрыст будзе абараняць беларускага палітуцекача бясплатна.

Прафесар, прарэктар факультэта права і адміністрацыі універсітэта Стэфана Вышынскага ў Варшаве Яраслаў Маеўскі быў абураны тым, як ідзе разгляд справы Жукаўца.Нагадаем, што прадпрымальнік Андрэй Жукавец (на здымку) ў Беларусі матэрыяльна падтрымліваў "Малады фронт" і праваабаронцаў. У 1999 годзе ён з'ехаў за мяжу і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі на той час супраць Жукаўца была распачатая крымінальная справа.Беларускі бок дамагаецца выдачы Андрэя Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца ўжо амаль 12 гадоў. euroradio.fm