На Дні вулічнай музыкі ў Вільні заяўлена 17 гуртоў з Беларусі

Упершыню выканаўцы з Беларусі атрымалі магчымасьць падаць заявы на ўдзел у штогадовым свяце, што праводзіцца ў Вільні. У Дзень вулічнай музыкі ўвесь цэнтр горада пераўтвараецца ў вялізную музычную пляцоўку. Паўдзельнічаць у ім выказалі жаданне 17 гуртоў з Беларусі.

Упершыню выканаўцы з Беларусі атрымалі магчымасць падаць заявы на ўдзел у штогадовым свяце, што праводзіцца ў Вільні. У Дзень вулічнай музыкі ўвесь цэнтр горада пераўтвараецца ў вялізную музычную пляцоўку. Паўдзельнічаць у ім выказалі жаданне 17 гуртоў з Беларусі.

«Мы вельмі рады, што столькі выканаўцаў адгукнуліся на нашу ініцыятыву дадаць беларускага каларыту ў гэтае музычнае свята», — кажа Кірыл Атаманчык, кіраўнік моладзевай асацыяцыі StudAlliance, якая выступіла ініцыятарам удзелу музыкаў з Беларусі ў Дні вулічнай музыкі ў Вільні і праз партал Tuzin.FM абвесціла пра прыём заяваў ад айчынных выканаўцаў.

«Мы атрымалі 17 заяваў ад гуртоў і выканаўцаў. Агулам гэта каля 70 чалавек, якія паўдзельнічаюць у свяце з беларускага боку.

Гэта вельмі добры паказнік, улічваючы, што час на падрыхтоўку быў вельмі абмежаваны», — зазначае Кірыл і дзякуе разам з тым Міністэрству замежных справаў Літвы і дыпламатычным прадстаўніцтвам гэтай краіны, якія актыўна спрыяюць міжкультурнаму дыялогу Літвы і Беларусі.

Сярод тых, хто возьме ўдзел у свяце 19 мая з беларускага боку — рок- і фолк-выканаўцы, бубначы, фаер-шоў калектыў і нават тэатр. З гуртоў у Вільні выступяць «Da!Бл…», Blakitna Band, «Мамкіны бусы», B.M.O. ды іншыя каманды.

nn.by