Прэзентацыя кнігі пра Браслаўшчыну прайшла ў Беластоку

"Браслаўшчына – гісторыя і сучаснасць" – прэзентацыя кнігі пад такой назвай прайшла на кафедры беларускай культуры ўніверсітэта ў Беластоку.

"Браслаўшчына – гісторыя і сучаснасць" – прэзентацыя кнігі пад такой назвай прайшла на кафедры беларускай культуры ўніверсітэта ў Беластоку. Кніга з'явілася ў выніку 10-гадовай супольнай працы сацыёлагаў, этнографаў, лінгвістаў і антраполагаў, якая выйшла пад рэдакцыяй прафесара Альжбеты Смулковай на польскай мове.

"Прэзентацыя прайшла ў межах "Беларускіх чацвяргоў", каб прыцягнуць увагу да Браслаўшчыны, краіны цікавай - як памежнай тэрыторыі і як турыстычнай разынкі", - кажа суарганізатар сустрэчы доктар Лена Глагоўская.

- Практычна ўсе з кафедры былі на навуковых аб’ездах на Браслаўшчыне. У сваіх доследах з Браслаўшчынай кожны звязаны – і з даследваннем гісторыі, этнаграфіі, як з вельмі цікавай тэрыторыяў. Цікавай не толькі з этнаграфічнага пункту гледжання, але таксама з гістарычнага і з краявіднага. Гэтая сустрэча мела прагучаць як заклік летам наведаць Браслаўшчыну і Браслаўскія азёры.

Выхад кнігі “Браслаўшчына – гісторыя і сучаснасць” быў прымеркаваны да 20-годдзя аднаўлення польска-беларускіх дачыненняў. Прэзентацыя выдання ў Мінску прайшла ў лютым, кажа прафесар Альжбета Смулкова:

- Хоць і без мяне, але ўсё прайшло вельмі ўдала і пры даволі вялікім удзеле зацікаўленых асоб. Там, на філфаку БДУ, гэтую прэзентацыю правялі сааўтары, але без мяне.

Альжбета Смулкова

Спадарыня Альжбета Смулкова

У сувязі з дыпламатычным скандалам, які разгарэўся на лініі Брусель-Мінск, прафесар Смулкова не паехала на прэзентацыю кнігі ў Мінск.

Дадамо, што прафесар Альжбета Смулкова была першым амбасадарам Польшчы ў незалежнай Беларусі.

racyja.com


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение