5 гадоў арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць»

Пяць гадоў таму ў Варшаве на першай акцыі «Беларускай нацыянальнай памяці» да шыльды ў гонар забітага ў польскай сталіцы генерала Станіслава Булак-Балаховіча прыйшло каля дзясятка беларусаў, пераважна студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Пяць гадоў таму ў Варшаве на першай акцыі «Беларускай нацыянальнай памяці» да шыльды ў гонар забітага ў польскай сталіцы генерала Станіслава Булак-Балаховіча прыйшло каля дзясятка беларусаў, пераважна студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

«Калі няма памяці, няма і будучыні. Пераемнасць паміж пакаленнямі не павінна перапыняцца. Трэба памятаць сваіх герояў, сваё мінулае», — сказаў тады радыё Свабода адзін з іх. Цягам пяці гадоў актывісты арганізацыі наладзілі безліч мерапрыемстваў — перадусім пошук і ўшанаванне месцаў, вязаных з жыццём і дзейнасцю беларусаў, якія былі вымушаныя заставацца ў выгнанні ды там і паміралі. «Ідэя была такая, што нават знаходзячыся за мяжой, мы павінны нешта рабіць для Беларусі. Вядома, немагчыма пабудаваць Беларусь у Польшчы, але тут ёсць шмат нашых людзей, якія вымушаныя былі зехаць, якія ўцякалі. Засталіся магілы, шмат інфармацыі. Гэта не даследавана, а павінна патрапіць да моладзі, да беларускага народу. Трэба пра гэта ведаць, прапагандаваць, развіваць», — кажа лідэр «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец. Сябры арганізацыі шукаюць магілы, помнікі вядомых беларусаў па ўсёй Еўропе ды дадаюць іх да адмысловай віртуальнай мапы, каб кожны ахвотны мог гэтыя месцы знайсці. «Адна з нашых вялікіх знаходак — помнік слуцкім паўстанцам у Баварыі, які быў пастаўлены ў 1948 годзе. Вось жа прыклад, як трэба шанаваць сваіх герояў ды імі ганарыцца. Уявіце — 1948 год, толькі вайна скончылася, невядома, што будзе заўтра. А беларусы, якія там апынуліся, збіраюць грошы ды будуюць помнік слуцкім паўстанцам, якія змагаліся за Беларусь!» Што да планаў на будучыню, дык яны звязаныя з пераносам дзейнасці арганізацыі ў Беларусь, аднак адна вялікая імпрэза пройдзе неўзабаве яшчэ ў Варшаве. «Гэта ўжо трэці традыцыйны роварны рэйд памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча. 13 траўня а 13-й гадзіне, ад помніка генералу дэ Голю ў Варшаве. Хто можа — далучайцеся і да сустрэчы ў Беларусі!»

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение