Праблемаў з экзаменамі па беларускай мове на Падляшшы не будзе

Праблемаў з экзаменамі па беларускай мове на Падляшшы не будзе – перакананая настаўніца па беларускай мове з Беластока Аліна Ваўранюк.

У польскіх школах зараз экзаменацыйны перыяд, сярод абавязковых экзаменаў – беларуская мова, якая вывучаецца, як мова нацыянальнай меншасці. Аліна Ваўранюк не прыгадала выпадку, калі вучні не здалі беларускую мову, бо яна для іх родная, сказала ў нашым эфіры настаўніца.

– У нас, беларусаў, беларуская мова вывучаецца як прадмет. Навучанне беларускай мове вядзецца 3 гадзіны ў тыдзень. І наколькі я ведаю, то мала калі здараецца, што нейкі вучань не здасць. Некалькі гадоў ужо беларуская мова ёсць у ліцэі ў Беластоку. Пакуль што гэтыя вучні экзамена не пісалі, бо былі фіналістамі алімпіяды па беларускай мове.

Апошнім экзаменам у ліцэях з беларускай мовай навучання будзе абавязковы пісьмовы экзамен па беларускай мове, які адбудзецца 23 траўня. Мова нацыянальных меншасцяў абавязковая выключна ў школах з дадатковым навучаннем мовы нацменшасці.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение