Абрад Юр'я ў выкананні вучняў школы з Нарвы

Традыцыйны абрад на Юр’я пабачылі вучні пачатковай школы імя Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Было качанне каравая і шуканне цукеркаў у жыце. Гэта ўсё прадставілі дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў школе ў Нарве.

Вучні ўдзельнічаюць у школьным тэатральным гуртку і прадстаўляюць таксама іншыя абрады. Як адзначыла настаўніца беларускай мовы з пачатковай школы ў Нарве Ніна Абрамюк, дзяцей не трэба заахвочваць да гульні ў тэатр.

– Каб не забыць, як гэта было раней, я на ўроках тэатральнага гуртку гэтыя абрады паказваю. Мы паказалі абрад, звязяны са святам Юр'я, які быў практыкаваны ў нас у Ласінцы ў 30-я гады. Вучні паказвалі, як гэта было, каб зберагчы ад забыцця.

Нараўская пачаткова школа цесна супрацоўнічае са школай у Гарадку. Дзеці з Нарвы прадстаўляюць розныя абрады таксама ў іншых школах. Яны ўпершыню прыехалі ў Беласток, каб паказаць свой талент і заахвоціць вучняў тутэйшай школы да гульні ў тэатр. Маладыя акцёры ўдзельнічаюць таксама ў тэатральным конкурсе “Сцэнічнае слова”.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя.