На Форуме Свабоды ў Осла абмяркуюць справу Бяляцкага

7-9 траўня ў Осла адбываецца традыцыйны Форум Свабоды. Грамадскія актывісты, палітычныя лідэры, праваабаронцы і журналісты з усяго свету абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў аўтарытарных і таталітарных дзяржавах.

7-9 траўня ў Осла адбываецца традыцыйны Форум Свабоды. Грамадскія актывісты, палітычныя лідэры, праваабаронцы і журналісты з усяго свету абмяркуюць сітуацыю з правамі чалавека ў аўтарытарных і таталітарных дзяржавах.

Гасцявая зала гатэлю «Grand Hotel» у цэнтры Осла перапоўненая. Больш чым 100 журналістаў, у тым ліку з Al Jazeera, BBC, CNN, Deutsche Welle, The Economist, Newsweek, TIME, The Wall Street Journal і іншых, вымушаныя стаяць у калідорах.

Вёў прэсавую канферэнцыю Тор Халваршэн з Нарвегіі, ён жа арганізатар форуму. У сваёй прамове ён патлумачыў, што такія форумы даюць выказацца тым, хто ня можа вольна гаварыць у сваіх дзяржавах: «Дыктатарскія рэжымы спрабуюць рабіць две рэчы. У першую чаргу, яны спрабуюць знішчыць, паставіць пад кантроль грамадзянскую супольнасць. Па-другое, яны абмяжоўваюць свабоду слова. Грамадзянскую супольнасць рэжымы рэпрэсуюць праз палітыку, культуру, адукацыю. А cвабоду слова яны душаць, каб ніхто — ні ўнутры, ні звонку — не ведаў, што адбываецца». Пытанне беларускай службы Радыё Свабоды гучала такім чынам: «Ці праўда, што сітуацыя з Алесем Бяляцкім ёсць сьведчаннем таго, што калі з'яўляюцца бізнес-інтарэсы, то правы чалавека адыходзяць на другі план?». Тор Халваршэн адказаў: «Яшчэ год таму Алесь Бяляцкі сядзеў тут, на гэтым месцы. Браў удзел у канферэнцыі... Паеля быў арыштаваны.» На месцы, дзе летась сядзеў Бяляцкі, апынуўся старшыня Нарвежскага Хельсінскага камітэту Б’ёрн Енгасланд: «Я быў у Беларусі, аднак летась мне адмовілі ва ўездзе ў гэтую краіну. Мы актыўна адсочваем сітуацыю з Бяляцкім. Не толькі мы, але і бальшыня праваабаронцаў за мяжой. Мы спрабуем звярнуць увагу на рэпрэсіі, якія пачаліся пасля выбараў у снежні 2010 году. Нельга сказаць, што ў Нарвегіі ёсьць нейкія бізнес-інтарэсы ў Беларусі. Хутчэй няма зацікаўленасці гэтай краінай. Вы сказалі, што бізнес падмяняе сабой правы чалавека. Аднак правы чалавека не павінны быць у супярэчнасці з любымі камерцыйнымі інтарэсамі. Калі вы не абараняеце правы чалавека, калі няма вяршэнства закону, вы сутыкняцеся з карупцыяй, хабарніцтвам. Таму прамоцыя правоў чалавека выгадная для бізнесу, для камерцыйных інтарэсаў дзяржавы. І калі дыктатура гэта зразумее, яны вызваляць палітвязняў» Заўтра, 9 траўня Б’ёрн Енгасланд збіраецца выступіць на Форуме з дакладам пра справу Алеся Бяляцкага. Форум Свабоды ў Осла сёлета адбываецца пад споклічам «З цемры на святло». Ён праводзіцца ад 2009 году ў траўні і прысвечаны праблемам краінаў, дзе парушаюцца правы чалавека, абмяжоўваецца свабода слова і выказванняў. У мінулыя гады Беларусь на форуме прадстаўлялі Жана Літвіна, Алесь Бяляцкі, Аляксандар Казулін. Сёлета сабраліся дэмакратычныя актывісты, журналісты, праваабаронцы, палітычныя лідэры, блогеры з Экватарыяльнай Гвінеі, Лібіі, Сырыі, Непалу, Бірмы, Венесуэлы, Расіі, Егіпту і іншых. svaboda.org