Выстава “Традыцыйныя строі Кобрыншчыны”

Выстава “Традыцыйныя строі Кобрыншчыны” на працягу месяца працуе ў Музеі Малой Айчыны ў Студзіводах. На выставе – мужчынская і жаночая вопратка, галаўныя ўборы, рушнікі, паясы.

Выстава “Традыцыйныя строі Кобрыншчыны” на працягу месяца працуе ў Музеі Малой Айчыны ў Студзіводах. На выставе – мужчынская і жаночая вопратка, галаўныя ўборы, рушнікі, паясы.

Усё зроблена рукамі майстроў Кобрынскай зямлі. Адкрыццё выставы прайшло ў межах падляшска-палескага фестывалю “Там па маёвай росі”. Выставу прэзентуе загадчык аддзела культуры Кобрынскага раённага выканкама Надзея Жук:

- Яна такая кобрынская, са ўсяго Кобрынскага раёна. Вы бачыце гэтыя строі, якія захаваліся на Кобрыншчыне, гэтыя рушнікі цудоўныя, якія ткалі нашыя ткачыхі. У іх залатыя рукі. Гэта людзі, якія любяць сваю справу, захоўваюць, берагуць нашыя карані і матчыную справу працягваюць.

Выставу, прысвечаную традыцыйным строям кобрынскай зямлі, можна аглядаць у сялянскай хаце музея ў Студзіводах. У межах фестывалю “Там па маёвай росі” госці з Кобрыншчыны прэзентуюць ня толькі матэрыяльную, але і духоўную культуру – найперш фальклорную спадчыну. З 19-га траўня палескія калектывы можна будзе пачуць у розных мясцовасцях Падляшша.

Яна Запольская, Радыё Рацыя