Акцыя салідарнасці ў Празе

Беларуская Асацыяцыя за мадэрнізацыю правяла ў Чэхіі акцыю салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі.

Беларуская Асацыяцыя за мадэрнізацыю правяла ў Чэхіі акцыю салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі.

На акцыю ў Празе сабралася блізу трох дзясяткаў чалавек, якія раздавалі мінакам падпісаныя паштоўкі з адрасамі беларускіх турмаў, дзе ўтрымліваюцца палітзняволеныя. Прыкладам, для вязня, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча было раздадзена больш за паўсотні паштовак. На акцыі прысутнічалі прадстаўнікі чэскіх СМІ. Асабіста прысутнічаў і сказаў словы падтрымкі беларускім дэмакратам Багдан Данілішын — былы міністар эканомікі Ўкраіны. Разам з ім салідарнасць беларусам выказалі актывісты ўкраінскай арганізацыі «Перспектыва». Акцыя выклікала цікавасць з боку жыхароў Прагі і шматлікіх турыстаў. Яны добраахвотна прапаноўвалі ўзяць плакаты і беларускія нацыянальныя сцягі, каб сфатаграфавацца разам з беларускімі актывістамі.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение