У Канадзе адшуканы падазраваны ў датычнасці да трагедыі Хатыні

© Canadian PressУладам Канады ўдалося знайсці аднаго самых шуканых нацысцкіх злачынцаў, што хаваліся ад правасуддзя, паведамляе "Таронта стар".

91-гадовы пчаляр Уладзімір Катрук (Vladimir Katriuk) займае чацвёртае месца ў спісе Цэнтра Сімона Візенталя -- арганізацыі, якая займаецца пошукам нацысцкіх злачынцаў па ўсім свеце.

Па дадзеных нядаўна знойдзеных архіўных дакументаў, Катрук быў датычны да забойства жыхароў вёскі Хатынь у сакавіку 1943 г. Салдаты сагналі жыхароў у хлеў і падпалілі яго. У дакуменце гаворыцца, што «задача Катрука была ў тым, каб расстрэльваць тых, хто спрабаваў выбегчы з хлява і выратавацца ад агню».

Ураджэнец Украіны Уладзімір Катрук эміграваў у Канаду ў 1951 годзе. Яго ўжо спрабавалі пазбавіць канадскага грамадзянства ў сувязі з падазрэннямі ў яго сувязях з нацыстамі, рашэнне было перагледжана з-за недахопу доказаў. Прымаючы пад увагу новыя абставіны справы, урад можа вынесці пастанову аб яго дэпартацыі з Канады.

Сам Катрук адмаўляе датычнасць да якіх-небудзь злачынстваў, але ў той жа час адмаўляецца казаць пра сваё мінулае.

© Canadian Press

Катрук жыў у Омстаўне (Omnstown) у правінцыі Квэбэк, дзе меў ферму, на якой гадаваў пчолаў.

nn.by