«Хартыя 97» пераедзе з Вільні ў Варшаву

Учора камісія польскага Cейма ў міжнародных справах заслухала ды абмеркавала справаздачу МЗС краіны аб стане польска-беларускіх дачыненняў у прысутнасці прадстаўнікоў шэрагу няўрадавых арганізацыяў, што працуюць дзеля Беларусі.

Са справаздачай перад дэпутатамі выступіла віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Катажына Пэлчыньска-Налэнч, якая заявіла, што польская дзяржава выразна раздзяляе паняцці «беларускі народ» і «беларускія ўлады» і таму санкцыі ўводзяцца менавіта супраць уладаў, а не грамадзянаў краіны, і не павінны ім ніяк шкодзіць.

Сярод іншага Катажына Пэлчыньска-Налэнч сказала, што бліжэйшым часам у Варшаву з Літвы пераедзе рэдакцыя «Хартыі 97», а таксама будуць зробленыя захады дзеля пашырэньня магчымасцяў працы польскіх кансулятаў у Беларусі.

Радыё Свабода