Беларусы Кіева сёння зладзяць акцыю пратэсту каля расійскай амбасады

Акцыя пратэсту скіраваная супраць падтрымкі, якую Раіся аказвае пры будаўніцтве беларускай АЭС. У 17.30 каля расійскай амбасады ў Кіеве (праспект Паветрафлоцкі, 27) удзельнікі акцыі збяруцца пад лозунгамі “Рукі прэч ад Беларусі!”, “Не — новым ахвярам атамнай энергетыкі!”.

Нагадаем, што 1 лютага расійскі “Знешэканомбанк” і "Белзнешэканамбанк" падпісалі пагадненне пра вылучэне беларускаму ўраду крэдыту ў 10 мільярдаў долараў на будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Гэты крэдыт выдаецца беларускаму боку на 25 гадоў. Станцыю ў Астраўцы, якую будуюць паводле расійскага праекта, плануюць запусціць у 2017 годзе.

euroradio.fm


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение