Фестываль by.By: беларускія п’есы на незвычайных пляцоўках Брна

24 красавіка ў чэскім горадзе Брно распачаўся фестываль беларускай культуры by.By. Назва фестывалю — гэта сімвал беларускай культуры, творы беларускіх аўтараў.

Да канца году ў Брне адбудуцца 6 сцэнічных чытанняў п’есаў беларускіх драматургаў, і першую такую пастаноўку чэскія гледачы пабачаць 16 траўня. Гэта будзе п’еса Мікалая Халезіна «Спасцігаючы любоў» паводле жыццёвай гісторыі Ірыны Красоўскай. Яе муж бізнесовец Анатоль Красоўскі знік у 1999 годзе разам з палітыкам Віктарам Ганчаром. Пераклад гэтай п’есы зрабіў Адам Гаўлін, які ў свой час перакладаў апавяданне Васіля Быкава «Сцяна». Асаблівасць гэтага тэатральнага фестывалю ў тым, што ўсе п’есы будуць грацца ў незвычайных памяшканнях, не ў тэатрах. Летась першы такі фестываль адбываўся паводле п’есаў драматургаў з былой Югаславіі, і паказы праходзілі, напрыклад, на пошце альбо ў старым басейне. Падчас адкрыцця фестывалю Брненскае аддзяленне праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» збірала подпісы пад петыцыяй аб вызваленні беларускіх палітычных зняволеных, у тым ліку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога днямі афіцыйна вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру.

Пэтрушка ШустраваУдзел у адкрыцці фестывалю брала чэская журналістка Пэтрушка Шустрава, колішняя дысідэнтка і палітычная зняволеная. Менавіта яна расказвала пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і адказвала на пытанні. Апошні раз Пэтрушка Шустрава была ў Беларусі на выбарах у парламент і рэферэндуме 2004 году. Тады яна была назіральніцай і расказала пра свой досвед. Ад таго часу Пэтрушку Шустраву ў Беларусь не пускаюць. Апошні раз калі яна спрабавала атрымаць візу ў беларускай амбасадзе ў Празе, ёй давялося пакінуць там свой пашпарт, бо ёй адмаўляліся аддаць пашпарт без прысутнасьці консула, і яна распавяла публіцы пра гэты канфліктны эпізод. Таксама на адкрыцці фестывалю адбыўся канцэрт мясцовага гурту «Урбан». Сяргей СматрычэнкаПаводле аднаго з арганізатараў фестывалю, багеміста і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі, пасля доўгіх дыскусіяў было вырашана, што чытацца будуць менавіта сучасныя творы. Акрамя п'есы Мікалая Халезіна, маюць адбыцца чытанні твораў Алеся Асташонка, Сяргея Кавалёва, Паўла Пражка, Уладзімера Сауліча і Ігара Сідарука:

"​​Мы яшчэ не ведаем канкрэтных месцаў, дзе адбудуцца ўсе чытанні. Пакуль толькі вядомае першае месца, дзе адбудзецца сцэнічнае чытанне паводле п’есы Халезіна. Гэта будзе памяшканне сталоўкі «Май». Але гэта не проста сталоўка, гэта гістарычнае памяшканне, гістарычны будынак у цэнтры гораду, прыеым дастаткова ўжо закінуты ці мала каму вядомы. Мэта фестывалю яшчэ і тая, каб прыцягнуць да тэатру як мага болей новай публікі, і гэтаму як раз будуць спрыяць сцэнічныя чытанні ў нязвыклых месцах".

А. Знаткевіч, svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение