«Апошні дыктатар Еўропы» на кінафестывалі ў Лондане

Фільм пра Лукашэнку быў паказаны на Фестывалі незалежнага кіно ў Лондане.

Стужку “Апошні дыктатар Эўропы", знятую рэжысёрам Мэцью Чарльзам і аператарам Хуанам Льюісам Пасарэлі, журы прызнала найлепшым фільмам гэтага кінафоруму.

Стужка знятая ў мінулым годзе. У фільме распавядаецца аб катаваннях, забойствах і выкраданнях, арганізаваных уладамі Беларусі і яе кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам. Большая частка матэрыялаў была знятая таемна. Фільм паказвае характар Лукашэнкі, раскрываючы тэму беларускіх падзеяў, якая сёння недастаткова добра вядомая ў свеце.

radyjo.net