Пасол прывёз беларускую душу ў Прагу

Чэскі парламент у гэтыя дні прадставіў сваю галерэю творам сучаснага беларускага мастацтва.

Чэскі пасол у Менску Іржы Карас нядаўна стаў першым і адзіным сярод дыпламатаў ганаровым сябрам беларускага Саюзу мастакоў. Так творчы саюз адзначыў вялікія культурніцкія ініцыятывы пасла, які адчыніў дзьверы сваёй амбасады беларускаму мастацтву. Так, толькі цягам аднаго году чэскае пасольства ў Менску правяло ў сваіх сценах 22 выставы — амаль дзьве за кожны месяц.

Праская выстава «Душа Беларусі», якая адчынілася 24 красавіка, таксама стала магчымай дзякуючы намаганням пасла, які быў вымушаны пакінуць Мінск у выніку дыпламатычнага канфлікту Беларусі з Еўрасаюзам.

Выстава беларускіх мастакоў у Празе

Выстава сабрала чатыры дзесяткі працаў вядомых беларускіх класікаў і майстроў сярэдняга пакалення.

Паказаць беларускую душу пакліканыя літаграфіі Арлена Кашкурэвіча, Георгія Паплаўскага і Васіля Шаранговіча, пейзажы Канстанціна Качана, Анатоля Бараноўскага, Ігара Бархаткова, нацюрморты Аляксандра Канавалава, Алены Бархатковай, Уладзіміра Хадаровіча і інш.

Куратарка выставы Аксана Аракчэева прывезла ня толькі свой партрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, але і працу свайго бацькі 1968 году «Касцёл у Крывічах».

Скульптурная частка выставы выглядае вельмі дынамічнай дзякуючы працам Сяргея Бандарэнкі і Яўгена Колчава.

Выстава будзе даступная ў асноўным чэскім парламентарам і палітыкам. Пасля адкрыцця ў Празе памятнай дошкі і помніка Францішку Скарыну яшчэ ў мінулым стагоддзі яе можна лічыць найбольш маштабным культурным пасланнем Беларусі такой праслаўленай еўрапейскай сталіцы як Прага.

svaboda.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение