У Празе чыталі беларускія вершы

Вечар беларускай паэзіі адбыўся 19 красавіка ў Бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе. Свае творы падчас імпрэзы чыталі Антон Рудак (Мінск), Макс Шчур (Прага) і Уладзімір Глазаў (Берасце).

Вечар беларускай паэзіі адбыўся 19 красавіка ў Бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе. Свае творы падчас імпрэзы чыталі Антон Рудак (Мінск), Макс Шчур (Прага) і Уладзімір Глазаў (Берасце).

У чэшскіх перакладах іхныя вершы чытаў актор Даніэл Вавржык.

Мадэратарам дыскусіі з слухачамі выступіў вядомы багеміст Сяргей Сматрычэнка.

Падчас вечарыны. Сяргей Сматрычэнка, Уладзімер Глазаў, Антон Рудак і Макс Шчур

Уладзімір Глазаў і Сяргей Сматрычэнка

Фота з сайта Knihovna Václava Havla у Фэйсбуку

Пасля вечарыны Антон Рудак і Уладзімір Глазаў наведалі пражскую радыё «Свабода» і распавялі пра тое, як усё прайшло.

Соўсь: Як усё адбывалася? Рудак: Арганізаваў наш прыезд у Прагу ў большай ступені Макс Шчур, беларускі літаратар, які жыве тут ужо шмат гадоў. Адбывалася імпрэза ў памяшканні Цэнтра Вацлава Гаўла і для нас было вялікім гонарам і вялікім уражаннем выступаць у месцы, што звязанае з імем такога чалавека. Глазаў: Для мяне Вацлаў Гавал заўсёды быў асабістым прыкладам. Макс усё гэта шыкоўна арганізаваў, дзякуй таксама чэшскім арганізатарам гэтага дзейства. А хто прыйшоў? Трохі дзіўна было. Я ведаю, што ў Празе дастаткова вялікая беларуская дыяспара. Але ў большай ступені былі чэхі. Але дыскусія пры гэтым атрымалася вельмі цікавая. Людзі цікавіліся таксама палітыкай, тым, што адбываецца ў нас у краіне, на наш погляд, і паэзіяй таксама. Людзі падыходзілі і казалі, што яны адвыклі ад рытмічнай паэзіі. У іх цяпер агульнае месца – вэрлібр. Цалкам гутарку можна слухаць тут.

Паводле “Радыё Свабода”