Мэрыя Варшавы адцэнзуравала плакаты канцэрта «Салідарныя з Беларуссю»

/У нядзелю ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт салідарнасці з Беларуссю. На ім выступяць польскія і беларускія зоркі. Плакаты з рэкламай імпрэзы вісяць па ўсім горадзе, але на кожным з іх бачны заклеены паперай фрагмент з надпісам "Solidarni z", паведамляе Gazeta Wyborcza.
/

У нядзелю ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт салідарнасці з Беларуссю. На ім выступяць польскія і беларускія зоркі. Плакаты з рэкламай імпрэзы вісяць па ўсім горадзе, але на кожным з іх бачны заклеены паперай фрагмент з надпісам "Solidarni z", паведамляе Gazeta Wyborcza.

Першапачаткова на плакаце быў надпіс: “22 красавіка Польшча будзе другой Беларуссю”. Мэрыя Варшавы, якая з'яўляецца адным са спонсараў канцэрту, не пагадзілася, каб плакаты з такім надпісам рэкламавалі імпрэзу. Тады чальцы ініцыятывы “Wolna Białoruś” зрабілі наклейкі з надпісам “solidarna z”, каб заклеіць непажаданае слова “drugą”.

Аўтары плакату кажуць, што сваёй ідэяй хацелі паказаць палякам, што дыктатура гэта не прыдумка, а рэальнасць, якая існуе за польскай мяжой. Апрача таго, свой творчы палёт яны матывуюць прыездам беларускіх зорак, прыстунасць якіх зробіць Варшаву другой Беларуссю.

Польскае радыё для замежжа