Пра гэта Польскаму агенцтву друку паведаміў старшыня камісіі па замежных справах Сейма Польшчы Анджэй Галіцкі. Заява аб рэгістрацыі Алеся Бяляцкага на кандыдата была дасланая напрыканцы студзеня. Пад ёй падпісаліся польскія парламентарыі.
Ідэю падтрымалі дэпутаты з Рады Еўропы.
Фота: Юлія Дарашкевіч
Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", адбывае прысуд 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У лістападзе мінулага года суд прызнаў яго вінаватым у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Грошы, якія Бяляцкі атрымаліваў на замежныя рахункі, прызначаліся на дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека.