У Гаазе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У Гаазе ля будынкуа беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрланды адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

У Гаазе ля будынкуа беларускай амбасады ў Каралеўстве Нідэрланды адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Яе ўдзельнікі трымалі плакат з лозунгам свабоды для ўсіх палітычных вязняў Беларусі. Акцыя выклікала цікавасць мінакоў, а кіроўцы некаторых  аўтамабіляў сігналілі на знак падтрымкі. Акцыя была арганізавана  грамадзянскай ініцыятывай "Мы памятаем". "Мы выказваем сваю радасць у сувязі з вызваленнем Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі, але адначасна глыбока занепакоеныя тым, што астатнія беларускія палітычныя зняволеныя ўжо працяглы час знаходзяцца за кратамі" -- сказала актывістка кампаніі "Мы памятаем" Валерыя Красоўская.

Радыё Свабода