Сёлетняе Басовішча пройдзе з 13 па 15 ліпеня

Міністэрства адміністрацыі і лічбавых тэхналогій вылучыла грошы на арганізацыю сёлетняга Басовішча. Як адзначаюць арганізатары, у бліжэйшым часе распачнуцца перамовы наконт візавай падтрымкі ахвотных наведаць фестываль з Беларусі.
Міністэрства адміністрацыі і лічбавых тэхналогій вылучыла грошы на арганізацыю сёлетняга Басовішча.

Па выніках дадатковага конкурсу, прызначанага ў лютым, няўрадавая арганізацыя Беластоцкая грамадска-культурная дапамога, партнёр Беларускага аб’яднання студэнтаў у арганізацыі Басовішча-2012, атрымае 90 тысяч злотых на правядзенне фестывалю.

Ганна Пякарская з БАСу кажа, што цяпер можна дакладна казаць, што Басовішча сёлета адбудзецца і ўжо цяпер вядуцца перамовы з некаторымі беларускімі гуртамі.

- Думалі пра "БН", пра "Нейра Дзюбель", пра больш вядомыя і менш вядомыя калектывы. Ведаем, што будуць два дзі-джэі з Польшчы і два – з Беларусі. Не ведаем пакуль, хто будзе дакладна.

Як адзначаюць арганізатары, у бліжэйшым часе распачнуцца перамовы наконт візавай падтрымкі ахвотных наведаць фестываль з Беларусі. Сёлета Басовішча пройдзе з 13 па 15 ліпеня ў традыцыйным урочышчы Барык пад Гарадком на Беласточчыне.

Зміцер Косцін, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение