У Маскве ўсклалі кветкі да амбасады Беларусі

Беларусы Масквы ўсклалі кветкі да амбасады ў памяць аб ахвярах тэракту ў мінскай падземцы 11 красавіка 2011 г.

Беларусы Масквы ўсклалі кветкі да амбасады ў памяць аб ахвярах тэракту ў мінскай падземцы 11 красавіка 2011 г.

Ужо перад 19:00 на прыступках амбасады ляжалі кветкі і стаялі запаленыя знічкі. Нават у шапіку кветак каля бліжэйшай станцыі метро адзначылі, што ў гэты дзень было шмат пакупінікоў-беларусаў, што ішлі да пасольства. Вакол амбасады была ўзмоцненая ахова.

Да прыступак перыядычна падыходзілі людзі і клалі кветкі. Мінакі пыталіся пра тое, што здарылася, выказвалі спачуванні.

Наша Ніва