У Беластоку прайшоў беларускі конкурс "Сцэнічнае слова"

У беластоцкай сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства 33-ці раз адбыўся штогадовы конкурс “Сцэнічнае слова”. Тэатральны ды дэкламатарскі конкурс праводзіцца для вучняў сярэдніх школ, якія вывучаюць беларускую мову. Конкурс складаецца з двух частак: дэкламатарскай ды тэатральнай.

У беластоцкай сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства 33-ці раз адбыўся штогадовы конкурс “Сцэнічнае слова”.

Тэатральны ды дэкламатарскі конкурс праводзіцца для вучняў сярэдніх школ, якія вывучаюць беларускую мову. Конкурс складаецца з двух частак: дэкламатарскай ды тэатральнай.

Як адзначыла настаўніца беларускай мовы з бельскага ліцэя Яўгенія Таранта, найбольш папулярным сярод дэкламатараў быў тэма кахання.

– Гэта ж маладыя людзі, яны перажываюць сваё першае каханне і гэтая тэма ім вельмі блізкая. Я заўсёды гавару, трэба браць тое, у чым добра сябе адчуваеш. Не кожны можа прыгожа прадставіць тэму кахання. Яны самі вырашаюць, выбіраюць творы, мы толькі дапамагаем, прыносім падручнікі, кнігі.

Маладыя акцёры выбіралі перш за ўсё прозу і вершы сучасных беларускіх аўтараў, а таксама ахвотна дэкламавалі творы сябраў літаб’яднання “Белавежа”. Пераможцамі ў катэгорыі малых сцэнічных формаў сталі вучні з Гайнаўкі са спектаклем “Суд”. Найлепшымі дэкламатарамі аказаліся Эдыта Сухар з Бельска Падляшскага і Пятро Герасімюк з Гайнаўкі. Другое месца заняла вучаніца гайнаўскага ліцэя Мажэна Дмітрук.

Паводле “Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение