Івонка Сурвілла: Рада БНР не абмяркоўвала ўвод войскаў у Беларусь

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла выступіла з заяваю адносна выступу дзеяча беларускай эміграцыі ў Бельгіі ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла выступіла з заяваю адносна выступу дзеяча беларускай эміграцыі ў Бельгіі ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

1 красавіка на тэлеканале «Белсат» у перадачы «Аб’ектыў» дзяяч беларускай дыяспары ў Бэльгіі Зьміцер Піменаў заявіў, што ён выступае за ўвод ў Беларусь войскаў НАТО, і што гэтае пытаньне нібыта разглядаецца ў штаб-кватэры НАТО. З кантэксту вынікала, што да гэтага мае дачыненьне Рада БНР. Як Старшыня Рады афіцыйна заяўляю, што ўсё сказанае зьяўляецца выключна асабістым меркаваньнем спадара Піменава. Нідзе, ніколі і ня з кім Рада БНР не абмяркоўвала магчымасьць уводу ў Беларусь замежных войскаў — ні НАТА, ні чых-небудзь іншых. Рада БНР перакананая, што ўсталяваньне дэмакратыі ў Беларусі магчымае толькі рукамі самога беларускага народу, і толькі ён мае права вырашаць уласны лёс. Разам з тым Рада БНР перакананая, што выбары ў Беларусі павінны адбыцца пры ўдзеле ня толькі незалежных беларускіх, але і самага шырокага кола міжнародных назіральнікаў.

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады БНР.2 красавіка 2012.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение