Як англічанін загаварыў па-беларуску. Інтэрв'ю з прафесарам Джымам Дынглі (відэа)

Брытанскі прафесар Джым Дынглі, які даўно навучыўся размаўляць па-беларуску, са смуткам канстатуе, што маладыя беларусы ў Вялікай Брытаніі цураюцца роднае мовы.

Прафесар-славіст, старшыня Англа-беларускага таварыства Джым Дынглі, які 24 сакавіка адзначыў свой 70 дзень народзінаў, загаварыў па-беларуску, пасябраваўшы з прадстаўнікамі дыяспары ў Вялікай Брытаніі, якія прыехалі ў краіну адразу пасля Другой сусветнай вайны. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю праграме тэлеканалу "Белсат" „ПраСвет”.

Ён узгадвае, што яшчэ ў 1960-я Англа-беларускае таварыства штогод ладзіла імпрэзы, а таксама серыі лекцыяў, якія чыталі вядомыя навукоўцы – беларускія, брытанскія, амерыканскія. Цяпер на гэта, паводле спадара Дынглі, не стае сілаў, грошай, а галоўнае – месца, дзе можна сустракацца. Прафесар канстатуе, што беларускаю тэматыкаю ў Брытаніі цікавяцца мала. З газетаў пра сітуацыю ў нашай краіне больш-менш рэгулярна піша толькі „The Independent”. Не надаюць аптымізму і маладыя эмігранты, якія размаўляюць толькі па-расейску, а на старэйшых прадстаўнікоў дыяспары глядзіць з пагардаю.24 сакавіка Джым Дынглі адзначыў свой 70-гадовы юбілей. Глядзіце відэа размовы Алеся Сіліча з Джымам Дынглі

Прэс-служба тэлеканалу "Белсат"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение