У Бельску Падляшскім прайшоў дэкламатарскі конкурс "Роднае слова"

Паўтары сотні дэкламатараў, пераможцаў школьных і раённых адбораў, прадставілі сваё ўменне дэкламацыі і інтэрпрэтацыі твораў беларускіх пісьменнікаў у конкурсе “Роднае слова”.

Дэкламатарскі конкурс “Роднае слова” сабраў у Бельску Паддляшскім (Польшча) выканаўцаў ад наймалодшых дашкольнікаў ды гімназістаў.

Паўтары сотні дэкламатараў, пераможцаў школьных і раённых адбораў, прадставілі сваё ўменне дэкламацыі і інтэрпрэтацыі твораў беларускіх пісьменнікаў. Па словах генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандра Берабені, конкурс – гэта не толькі спаборніцтва, гэта таксама і свята:

- Галоўнае, што гэты конкурс падтрымлівае малых дзетак. Падтрымлівае ўвагу да роднага слова, да каранёў. Гэта не проста шэраговы конкурс. Ён праходзіць дзеля таго, каб жыло свята для дзяцей, іх матуль і бабуль, для ўсіх. Можа, гэта было першае выступленне дзіцяці. Але маю надзею, што будзе яшчэ і працяг гэтых выступленняў.

Арганізатарам конкурса цягам больш 40 гадоў з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Удзел у ім бяруць дзеці з Гайнаўшчыны, Бельшчыны, Беластоцкага і Сакольскага паветаў Польшчы.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение