Брэсцкі гурт "Сцяна" выступіў у Берліне

Брэсцкі гурт "Sciana" наведаў Берлін. Нямеччына ўпершыню ўвайшла ў канцэртны тур музыкаў. Да гэтага калектыў выступаў пераважна ў Польшчы, Украіне і Беларусі.

Брэсцкі гурт "Sciana" наведаў Берлін. Нямеччына ўпершыню ўвайшла ў канцэртны тур музыкаў. Да гэтага калектыў выступаў пераважна ў Польшчы, Украіне і Беларусі.

“Для нас гэта вельмі важны крок і значнае пашырэнне геаграфіі выступленняў”, – зазначае дырэктар гурта Зміцер Назараў.

- Дзесьці пасля чатырох песень публіка была ўжо наша цалкам. Людзі, якія дапамагалі нам у Берліне, яны таксама былі вельмі задаволеныя тым, што іх намаганні прайшлі не проста так, ім не было сорамна за той гурт, які прывезлі, і я ўпэўнены, што гэта не апошні канцэрт “Сцяны” ў Берліне.

Зміцер Назараў падкрэслівае, што замежная публіка заўсёды больш удзячна ставіцца да творчасці беларускіх гуртоў, чым айчынная. Прамоўтар тлумачыць гэта характэрнай для беларусаў непавагай да ўсяго свайго.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение