У Лодзі паказалі "Апошняга дыктатара Еўропы"

30 сакавіка ў Лодзі каля будынка пошты збяруцца ўсе, каму не абыякавы лёс палітычных зняволеных у Беларусі. Будуць высланыя паштоўкі з віншаваннямі з нагоды Дня Волі і словамі падтрымкі.

Большасць паштовак была падпісаная падчас прэзентацыі фільма «Апошні дыктатар Еўропы», які прайшоў у адным з клубаў Лодзі 25 сакавіка. Перад пачаткам дэманстрацыі фільма са словамі падтрымкі Беларусі да гасцей звярнуўся віцэ-маршал польскага Сейма Цэзары Грабарчык. На прэзентацыі таксама прысутнічалі сябар праўлення Лодзінскага ваяводства Марцін Бугайскі, віцэ-старшыня гарадскога савета Эльжбета Крулікоўска-Кіньска, актывісты польскай апазіцыі 1980-х, у тым ліку Люцына Вазьняк, прадстаўнікі Асацыяцыі Еўрапейскіх Ініцыятыў, Маладыя Дэмакраты. Пасля фільма Цэзары Грабарчык і Эльжбета Крулікоўска-Кіньска віталі беларусаў, якія наведалі мерапрыемства, цікавіліся іхнім жыццём у Польшчы, дыскутавалі аб сітуацыі ў Беларусі.

Хартыя'97


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение