У Маскве прайшоў пікет супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

У Маскве прайшоў другі за тыдзень пікет перад беларускай амбасадай. Сёння група прадстаўнікоў беларускай дыяспары і расійскіх праваабаронцаў правяла акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Пікет быў прымеркаваны да расстрэлу Ўладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Перад гэтым маскоўскія ўлады адхілілі некалькі заявак на правядзенне гэтага пікету.

«Пакаранне Кавалёва і Канавалава зрабілася яскравай ілюстрацыяй таго, што смяротнаму пакаранню не павінна быць месца ў сучаснай дзяржаве. У грамадскасці Беларусі і свету засталося зашмат пытанняў да гэтай справы», адзначылі ўдзельнікі акцыі.

Наша Ніва